«Калі Украіна захоча, нафтавы бізнэс Лукашэнкі можна лёгка знішчыць»
- 21.05.2024, 12:50
Улады гэтага баяцца.
Чытач сайта Charter97.org расказаў, што апошнія некалькі дзён адзначаецца актыўнасць лукашэнкаўскіх сілавікоў у Рэчыцкім раёне. На ўзмоцненае патруляванне вывелі тэрытарыяльную абарону, раённую і абласную міліцыю, АМАП.
Ён расказаў, што лукашысты заняліся аховай радовішчаў нафты:
- На фоне разгрому нафтавай інфраструктуры РФ абаронцамі Украіны, лукашысты ўзмацняюць ахову беларускіх НПЗ і месцаў здабычы нафты. Але, калі Украіна захоча, яна лёгка знішчыць нафтавы бізнэс Лукашэнкі.