У цэнтры Магілёва знайшлі тысячы чалавечых костак
- 21.05.2024, 19:51
Іх знайшлі падчас будаўнічых працаў.
Рабочыя закопвалі катлаван на скрыжаванні вуліцы Карпінскага і завулка Медыцынскага побач са шпіталем і знайшлі мноства чалавечых касцей.
Следча-аператыўная група на месцы знайшла больш за 3,5 тысячы фрагментаў костак. Сярод іх - рэбры, чарапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы. Косці належаць як мінімум 124 людзям, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Эксперты прыйшлі да высновы, што даўнасць пахавання складае больш за 70 гадоў. На некаторых парэштках былі знойдзеныя сляды ампутацый.
Камітэт прызначыў яшчэ адну экспертызу парэшткаў, якія пазней былі знойдзеныя на гэтым жа месцы. Следчы камітэт праводзіць праверку.