BE RU EN

У Менску прадаюць ГЦ «Падземны горад»

  • 22.05.2024, 21:09

Кошт уражвае.

Сыходзіць (ці набывае другое дыханне) легенда: «Падземны горад», які стаў неад'емнай часткай метро «Партызанская», выставілі на гандаль. У продаж паступілі амаль усе плошчы (за невялікім выключэннем) – 2560 «квадратаў». Гандаль стартуе з сумы 7736083 рублі і будзе ісці на павышэнне. Крок аўкцыёну – 386 804 рублі, паведамляе «Анлайнер».

Калі вы даўно не былі ў «Падземным горадзе», то вось некалькі фота, каб асвяжыць успаміны. Дарэчы, раней на гандаль выстаўляліся асобныя боксы, цяпер жа – асноўная плошча.

Як паведамляецца на сайце арганізатара аўкцыёну, кампаніі «ІПМ-Таргі», лот мае два абцяжаранні – арэнду і іпатэку. Прадаўцом выступае ТАА «Гастан Усход», якое знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Так выглядае план памяшкання, якое прадаецца.

Гандаль адбудзецца ў канцы гэтага месяца, 28 траўня, а 13-й. Пераможца аўкцыёну павінен будзе кампенсаваць выдаткі памерам 500 рублёў (што, у сутнасці, дробязь для персоны, гатовай расстацца як мінімум з $2 500 000) і выплаціць узнагароду арганізатару аўкцыёну памерам 2% ад кошту продажу лота.

Будзе цікава паглядзець, як зменіцца «Падземны горад», калі патрапіць у новыя рукі. Ці будзе абноўленая канцэпцыя ГЦ, ці мы, як і раней, зможам прымяраць джынсы «на кардонцы за фіраначкай»?

Апошнія навіны