Украінскія партызаны вывелі са строю расейскую СПА ў Смаленску
- 23.05.2024, 7:35
Без прыкрыцця засталіся вайсковыя аб'екты Маскоўскай вайсковай акругі.
Партызаны правялі дыверсійную работу ў адным з населеных пунктаў Смаленска ў Расеі. Там была знішчаная тэлекамунікацыйная шафа вежы сувязі.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ».
Са звестак партызан, сувязь была знішчаная ў населеным пункце Станічках каля Смаленска.
У выніку пашкоджання абсталявання перасталі дзейнічаць сістэмы сувязі расейскай сістэмы СПА 49-й зенітнай ракетнай брыгады УС РФ, размешчаныя на гэтай вежы.
У выніку дзеянняў партызан у рэгіёне магчымыя парушэнні ўстойлівасці сістэмы вайсковага кіравання. Акрамя таго, праз знікненне сувязі там аслабне сістэма СПА. Гэта дазволіць больш эфектыўна наносіць удары па вайсковых аб'ектах Маскоўскай вайсковай акругі.
«Чакаем невядомых БПЛА ў вобласці», - напісалі партызаны.