BE RU EN

Нарвегія забараніла ўезд турыстам з Расеі

  • 23.05.2024, 9:09

З 29 траўня.

Улады Нарвегіі забаранілі расейцам наведваць краіну ў турыстычных і іншых «неістотных» мэтах.

Уезд для такіх асоб на тэрыторыю скандынаўскай краіны будзе закрыты з 29 траўня, паведамляецца на сайце нарвежскага ўрада.

Выняткі прадугледжаныя для тых грамадзян Расеі, якія едуць да блізкіх сваякоў (бацькоў, мужа ці жонкі, сужыцеляў і дзяцей), а таксама накіроўваюцца з мэтай работы або вучобы ў Нарвегію або іншую краіну Шэнгенскай зоны.

Абмежаванне на ўезд у Нарвегію будзе распаўсюджвацца як на тых, хто мае візы, выдадзеныя Нарвегіяй да вясны 2022 года, так і на візы, выдадзеныя іншымі краінамі Шэнгенскага пагаднення.

У прэс-рэлізе ўрада Нарвегіі зазначаецца, што гэтая пастанова звязаная з жаданнем краіны падтрымаць супольнікаў і партнёраў, якія раней увялі абмежаванні праз вайну Расеі супраць Украіны.

Апошнія навіны