У Харкаве прагрымеў дзясятак магутных выбухаў
- 23.05.2024, 11:21
Першыя падрабязнасці.
23 траўня ў Харкаве прагрымелі выбухі. Іх было як мінімум дзесяць, ужо вядома аб пацярпелых.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram мэра Харкава Ігара Церахава, Telegram кіраўніка Харкаўскай АВА Алега Сінягубава.
«Выбух у Харкаве. Знаходзьцеся ў хованках!» - напісаў Сінягубаў.
У сваю чаргу мэр Харкава пацвердзіў выбух і звярнуўся з просьбай быць асцярожнымі.
«У Харкаве выбух. Будзьце асцярожныя - магчымыя яшчэ ўдары па горадзе», - адзначыў Церахаў.
Колькасць выбухаў расце
Пазней мэр папярэдзіў аб трох выбухах, якія прагрымелі ў Харкаве. Мясцовыя СМІ пішуць аб серыі з пяці выбухаў.
«Прынамсі, пяць удараў нанеслі акупанты», - напісаў пазней кіраўнік АВА.
Паводле апошніх звестак Церахава, у горадзе прагрымелі амаль дзесяць выбухаў.
Наступствы атакі РФ: пацярпелыя ў Харкаве, Залачове і Любоціне
Аб 11:00 кіраўнік АВА распавёў, што акупанты блізу 10 разоў ударылі па Харкаве. Пад масаваным абстрэлам знаходзілася выключна цывільная інфраструктура.
«Паводле папярэдніх звестак, пяць мірных людзей пацярпелі. Таксама акупанты ўдарылі па Залачове, сама меней двое пацярпелых», - адзначыў ён.
Таксама, з яго звестак, медыкі надалі дапамогу яшчэ двум пацярпелым у выніку варожых абстрэлаў у Любоціне.