Кітай адмаўляецца ад беларускага калію
- 23.05.2024, 11:32
За год імпарт упаў больш як на 52%.
У студзені-красавіку імпарт беларускага калію ў Кітай прыкметна скараціўся - да 292,8 млн даляраў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым піша myfin.by. Зніжэнне агульнай сумы, на якую было прададзена калію ў гэту краіну, складае за гэты перыяд больш як 52%.
Паводле папярэдніх звестак кітайскай статыстыкі, у студзені-красавіку гэтага года імпарт КНР па таварнай пазіцыі «Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» з усіх краін склаў 1,47 млрд даляраў. Годам раней гэты паказчык быў на ўзроўні 1,92 млрд даляраў.
Канкрэтна з Беларусі за чатыры месяцы гэтага года завезлі калію на 292,8 млн даляраў. Гэта трэцяе месца з усіх краін, якія пастаўляюць у Кітай такі тавар. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2023-га Беларусь адправіла ў КНР калію на 618,1 млн даляраў. Гэта можа казаць як аб зніжэнні коштаў угнаенняў, так і падзенне аб'ёмаў паставак.
Сёлета найбольшы аб'ём закупак калію (у вартасным вылічэнні) КНР здзейсніла з Расеі - амаль 504 млн даляраў за студзень - красавік. Імпарт з Канады склаў 362,4 млн даляраў. Гэтыя дзве краіны нарасцілі пастаўкі тавару ў Кітай.
Таксама ў КНР увозяць калій Лаос (на 192,1 млн даляраў у студзені-красавіку гэтага года), Ізраіль (72,7 млн), Ярданія (34,5 млн), Нямеччына (6,4 млн), Узбекістан (4,5 млн). Невялікія аб'ёмы імпарту (па кошце) зафіксаваныя з ЗША, Італіі, Швэцыі, Вялікай Брытаніі, Нарвегіі і некаторых іншых краін.