BE RU EN

Бункеры Пуціна: у ГУР ведаюць месцы, дзе хаваецца кіраўнік Крамля

  • 23.05.2024, 11:36

Украінскія выведнікі параўналі кіраўніка РФ з вядомым персанажам з падзямелляў.

Украінскія выведнікі ведаюць, дзе знаходзяцца бункеры кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна. Таксама вядомая і іх колькасць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю прадстаўніка Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэя Юсава ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

«Бункеры Пуціна. Так, інфармацыя аб гэтым вядомая і ўвесь час абнаўляецца», - сказаў ён.

Пры гэтым іх колькасць Юсаў адмовіўся раскрываць.

«Але зразумела, што ў яго адзін з пазыўных гэта «бункерны» . Ён любіць гэтую справу, як Граф Дракула хаваецца ў падзямеллях», - адзначыў спікер.

У той жа час, паводле яго інфармацыі, у бункеры да сябе Пуцін сваіх двайнікоў не пускае.

«Не, сваіх двайнікоў ён пускае на іншыя задачы, дзе не так бяспечна», – сказаў Юсаў.

Што вядома пра бункеры Пуціна

У расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ёсць не адзін бункер, а адразу некалькі. Амаль у кожным яго асабняку і маёнтку, якія знаходзяцца ў розных частках Расеі, ёсць падземныя памяшканні. Усе яны былі спраектаваныя і пабудаваныя ўжо даўно.

Дарэчы, ёсць інфармацыя аб такіх «схованках» у Маскве, на Валдаі, у Цвярской вобласці, Сочы, у Геленджыку. Да прыкладу, раней ВILD склаў 3D-мадэль хованкі Пуціна ў палацы пад Геленджыкам. Ён складаецца з двух асобных тунэляў шырынёй 6 метраў і мае некалькі выхадаў.

Апошнія навіны