Bild: Наступ РФ на Харкаў удалося спыніць дзякуючы новай зброі
- 23.05.2024, 11:44
Прасоўванне расейскага войска застопарылася.
УСУ ўдалося спыніць наступленне акупацыйных войск Расейскай Федэрацыі ў Харкаўскай вобласці. Напрыклад, дзякуючы зброі з ЗША. Пра гэта заявіў аналітык нямецкага Bild Юльян Рэпке.
Аналітык паведамляе, што прасоўванне расейскага войска застопарылася праз 11 дзён пасля пераходу мяжы на поўначы Харкаўскай вобласці.
З яго слоў, у кірунку вёскі Ліпцаў УС РФ застаюцца ў тых жа пагранічных сёлах, якія ім удалося захапіць у першыя тры дні наступлення.
А пад Ваўчанскам, з якога ажыццяўляецца эвакуацыя мірнага насельніцтва, працягваюцца баі за горад, але ў наваколлях значнага прасоўвання таксама няма.
«Прычына - выкарыстанне Украінай новай амерыканскай зброі. Актыўна ўжываюцца бомбы GLSDB, ПТРК Javelin, артылерыйскія набоі калібру 155 мм, якія паступілі і на лінію фронту ў Данецкай вобласці», - адзначае Рэпке.
Пры гэтым, са слоў аналітыка, расейскае камандаванне працягвае пасылаць сваіх салдат у «самазабойчыя атакі».
«За адзін панядзелак, 20 траўня, УС РФ страцілі ва Украіне 67 адзінак бронетэхнікі. Аднак расейскае камандаванне працягвае кідаць войскі ў самагубчыя атакі», - гаворыцца ў матэрыяле.