BE RU EN

Новы кіраўнік Генштаба Беларусі заклікаў «прасекчы калідор у Літву»

  • 23.05.2024, 12:51

Што пра яго вядома.

Аляксандр Лукашэнка 23 траўня прызначыў новага начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - першага намесніка міністра абароны. Ім стаў генерал-маёр Павел Муравейка, які раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Муравейка вядомы тым, што заклікаў «прасекчы калідор у Літву».

“Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Паводле ўсіх нормаў міжнароднага права такі крок належыць да эканамічнай агрэсіі. З пункту гледжання банальнай логікі мы маем усе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі.

І ў іншых бы ўмовах нас бы ніхто ў свеце не асудзіў, смею меркаваць. Але не ў цяперашніх, калі на краіну здзяйсняецца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду», – казаў тагачасны намеснік кіраўніка Савета бяспекі Муравейка.

Нарадзіўся Муравейка ў Мар'інай Горцы. У 1992-м скончыў Менскае вышэйшую вайскова-палітычную агульнавайсковую вучэльню. Потым паступіў у менскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Таксама вучыўся ў Акадэміі Генштаба РФ і скончыў яе ў 2008-м з залатым медалём.

20 чэрвеня 2013 года назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам Галоўнай аператыўнай управы Міністэрства абароны.

10 лютага 2022 года назначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.

Апошнія навіны