Додзік патрабуе аддзялення ад Босніі і Герцагавіны
- 23.05.2024, 15:08
Ён заявіў, што "баснійцы не паважаюць сербаў".
Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Міларад Додзік заявіў аб жаданні найбліжэйшым часам выйсці са складу Босніі і Герцагавіны.
У найбліжэйшыя 30 дзён Додзік паабяцаў прапанаваць мірны план дэмаркацыі паміж федэрацыяй і Рэспублікі Сербскай, піша nin.rs.
«Сёння мы пачынаем з афіцыйнай пастановы запатрабаваць мірную дэмаркацыю. Мы прапануем спачатку ўдакладніць палітычныя кампетэнцыі наконт суб'ектаў, а таксама захаваць цяперашнюю мадэль функцыянавання эканомікі і на працягу некалькіх гадоў адаптаваць яе да мадэлі мірнага размежавання», - адзначыў Додзік.
Ён заявіў, што "сербы больш не могуць жыць у гэтай Босніі і Герцагавіне". Ён мяркуе, што "баснійцы не паважаюць сербаў".
Новыя заявы Додзіка аб выхадзе са складу Босніі і Герцагавіны гучаць на фоне галасавання ў Генеральнай асамблеі ААН наконт рэзалюцыі аб генацыдзе ў Срэбраніцы. Аўтары рэзалюцыі прапануюць зрабіць 11 ліпеня Міжнародным днём памяці генацыду ў Срэбраніцы — там у 1995 годзе войска баснійскіх сербаў пад кіраўніцтвам Ратка Младзіча забіла больш за 8 тысяч баснійскіх мусульман.