BE RU EN

З беларускіх аптэк знік важны прэпарат

  • 23.05.2024, 22:30

Ён вернецца не раней за жнівень.

З беларускіх аптэк знік імпартны прэпарат ад астэапарозу «Ібандранат-Тэва». Хоць лекаў няма, лекары працягваюць іх выпісваць. Ніякіх аналагаў з тым жа рэчывам (ібандронавая кіслата) таксама няма ў продажы.

Журналіст «Еўрарадыё» пад выглядам устурбаванага грамадзяніна патэлефанаваў у «Белфармацыю» і высветліў, што чакаць паставак давядзецца мінімум тры месяцы.

— «Ібандранат-Тэва» з'явіцца ў Беларусі не раней за жнівень. Але, ведаючы іх, я б не разлічвала на жнівень. Прыбллізна - восень. Цяпер увогуле з пастаўкамі лекаў вельмі складана. Чакаем, пакуль у пастаўшчыка нешта з'явіцца на складзе, - распавядае супрацоўніца «Белфармацыі».

Паводле ейных слоў, цяпер «Белфармацыя» закупляе прэпарат «Рэзавіва» — раскйскі аналаг з тым жа рэчывам. Паводле самых спрыяльных прагнозаў, ён павінен паступіць у аптэкі ў канцы траўня.

Апошнія навіны