Расейцы пачалі ўцёкі з Джанкоя
- 24.05.2024, 12:01
Акупанты ў паніцы імкнуцца разгрупаваць свае войскі і тэхніку ў Крыме.
Войска РФ пачало эвакуацыю сваіх вайскоўцаў з Джанкоя (поўнач акупаванага Крыма), а таксама актыўна аднаўляе аэрадромы ў глыбіні паўвыспы.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух "АТЭШ" са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад сваіх агентаў у розных падраздзяленнях УС РФ.
“Расейскія войскі пачалі эвакуацыю часткі свайго асабовага складу з Джанкоя. Адначасова з гэтым актыўнымі тэмпамі пачатае аднаўленне і, магчыма, мадэрнізацыя аэрадромаў у глыбіні Крыма, такіх як Кіраўскае (у раёне Феадосіі) і Багерава (у раёне Керчы)”, - адзначае “АТЭШ”.
У той жа час, партызаны ўпэўненыя, што, нягледзячы на ўсе намаганні, акупанты не змогуць неўзабаве пабудаваць для сваіх самалётаў адпаведныя схаваныя стаянкі. Прычына - у складаных тэхналагічных працэсах, высокім кошце будаўніцтва і значнага часу, які патрабуецца для ўзвядзення такіх аб'ектаў.
“Дзеянні акупантаў сведчаць аб імкненні разгрупаваць свае войскі і тэхніку ў Крыме напярэдадні новых паспяховых нападаў Сіл абароны Украіны”, - упэўненыя партызаны.