У беларускай вёсцы на мяжы з Украінай эвакуавалі дзясяткі жыхароў
- 24.05.2024, 12:29
Што здарылася?
З вёскі Жмурнае Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, размешчанай усяго за восем кіламетраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня эвакуавалі не менш як два дзясяткі жыхароў.
Спецмерапрыемствы праводзіліся ў рамках раённых камандна-штабных і тактыка-спецыяльных вучэнняў.
Са звестак раённага выдання «Светлае жыццё», у рамках вучэнняў адпрацоўваўся сцэнар узнікнення ляснога пажару з пагрозай распаўсюджвання пажару на вёску Жмурнае. Задачай эвакуацыйнай камісіі было арганізаваць экстраны вываз і часовае размяшчэнне сельскіх жыхароў.
Са звестак мясцовага выдання, на эвакуацыю жыхароў пайшло не больш за паўгадзіны, а самі мерапрыемствы прайшлі "строга паводле інструкцыі" і "без мітусні".