BE RU EN

Зяленскі: УСУ ўзялі пад баявы кантроль тэрыторыю памежжа, куды зайшлі расейцы

  • 24.05.2024, 21:48

Гаворка ідзе пра Харкаўскую вобласць.

Сілы абароны Украіны здолелі ўзяць пад баявы кантроль тэрыторыю памежжа, куды зайшлі расейскія акупанты. Гаворка ідзе пра Харкаўскую вобласць.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«Цяпер у нашых ваяроў атрымалася ўзяць пад баявы кантроль тэрыторыю памежжа, куды зайшлі расейскія акупанты», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён падзякаваў кожнаму падраздзяленню, якое забяспечвае неабходныя вынікі ў знішчэнні акупанта.

Зяленскі дадаў, што сёння абмеркаваў далейшыя задачы ўкраінскіх войскаў з улікам інфармацыі ад выведак.

Апошнія навіны