У харкаўскім ГЦ, які атакавалі расейцы, знаходзілася больш за 200 чалавек
- 25.05.2024, 18:59
У гіпермаркет трапілі два КАБы.
Расейцы па-варварску атакавалі спальны раён Харкава, ударыўшы па гіпермаркеце «Эпіцэнтр», піша New Voice.
Акупанты патрапілі двума КАБамі ў ГЦ, у выніку чаго ўзнік пажар на плошчы больш за 10 тысяч квадратных метраў.
Таксама расейскія вайскоўцы нанеслі ўдар па цэнтральным парку ў Харкаве.
Дакладная колькасць загінулых і пацярпелых яшчэ ўдакладняецца. Паведамлялася, што вядома пра двух загінулых і 35 пацярпелых у «Эпіцэнтры», таксама вядома пра вялікую колькасць зніклых без вестак.
Са слоў мэра гораду Ігара Церахава, на момант расейскага нападу ў «Эпіцэнтры» знаходзілася амаль 200 чалавек.