Гішпанія выдасць Украіне рэкордны пакет вайсковай дапамогі
- 27.05.2024, 9:46
На больш як 1,1 мільярд еўраў.
Гішпанія збіраецца выдаць Украіне пакет вайсковай дапамогі коштам 1,129 мільярда еўра. Аб перадачы дапамогі абвесцяць падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Мадрыд.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на El Pais.
Крыніцы выдання адзначаюць, што гэта беспрэцэдэнтная лічба гішпанскай вайсковай дапамогі Украіне ці любой іншай краіне.
У адрозненне ад мінулых гадоў, большая частка матэрыялаў будзе ўзятая не з арсеналаў узброеных сіл, а будзе вырабленая спецыяльна гішпанскай прамысловасцю.
Новы пакет дапамогі будзе ўключаць у сябе пастаўку другой партыі зенітных ракет Patriot, якія будуць дададзеныя да паўтузіна, ужо пастаўленых у красавіку. Агулам Міністэрства абароны Гішпаніі дасць Кіеву тузін гэтых зэнітных ракет, здольных перахапляць крылатыя ракеты, з дапамогай якіх Расея знішчае нервовыя цэнтры і інфраструктуру Украіны.
Акрамя таго, у дадатак да дзесяці баявых танкаў Leopard 2A4, пастаўленых летась, будуць пастаўленыя 19 патрыманых баявых танкаў Leopard 2A4.
Чакаецца, што Украіна атрымае пакет дапамогі да 30 чэрвеня.