BE RU EN

Відавочцы паказалі, як расейскі флот бяжыць з Севастопаля

  • 27.05.2024, 11:00

Крым пакінулі ракетныя катары праекта 1241 «Маланка-1».

Чарнаморскі флот РФ працягвае пакідаць Севастопаль.

Два ракетныя катары праекта 1241 «Маланка-1» прайшлі ўздоўж Паўднёвага берага Крыму курсам на ўсход. Іх суправаджалі два хуткаходныя катары, паведамляе праект «Крымскі вецер».

Нагадаем, уночы з 31 студзеня на 1 лютага 2024 года ваяры спецпадраздзялення «Group 13» Галоўнай управы рвыведкі Міністэрства абароны Украіны знішчылі ракетны катар «Іванавец» - праекта 1241 «Маланка-1».

У складзе ЧФ засталося ўсяго два катары гэтага праекта - «Р-60» і »Набярэжныя Чалны».

Апошнія навіны