Адзін з банкаў прапанаваў арыгінальны спосаб наконт інвестыцый
- 28.05.2024, 18:55
Гарантавана можна пайсці ў мінус.
Банк развіцця выпусціў аблігацыі на суму амаль 1,2 млрд рублёў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы. Прапанаваная стаўка, гэта значыць, заробак крэдытораў, у разы ніжэйшы за цяперашнюю інфляцыю, паведамляе «Зеркало».
На Беларускай валютна-фондавай біржы размесцяць аблігацыі Банка развіцця амаль на 1 млрд 189 млн рублёў. Прадаваць іх будуць да 20 снежня гэтага года. Тэрмін абарачэння - да 1 сакавіка 2035 года.
Стаўка па аблігацыях указаная ў суме 1% гадавых. Гэта значна ніжэй нават за цяперашні ўзровень інфляцыі, якая, як вядома, штучна стрымліваецца. У красавіку яна была 5,6%, гэта значыць, у 5,6 разы вышэй, чым заробак, які прапануюць крэдыторам.
Набыць каштоўныя паперы могуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, уключна з нерэзідэнтамі.
Нагадаем, у пачатку траўня стала вядома, што Банк развіцця не выплаціў запазычанасці перад крэдыторамі па еўрааблігацыях на суму 500 млн даляраў. Прычынай у структуры назвалі абмежаванні, выкліканыя санкцыямі. Варта падкрэсліць, што ў гэтым выпадку размова ішла аб выплатах у замежнай валюце.