WP: Трамп заявіў, што разбамбуе Маскву
- 29.05.2024, 8:35
На сустрэчы з патэнцыйнымі донарамі выбарчай кампаніі.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп зрабіў чарговую заяву аб вайне ва Украіне, якой здзівіў сваіх патэнцыйных донараў у перадвыбарнай кампаніі.
Як піша выданне Washington Post, у апошні час Трамп рэгулярна праводзіць сустрэчы з патэнцыйнымі донарамі, агітуючы іх «укладацца» ў яго кампанію.
Як зазначае газета, часта яго каментарыі на такіх мерапрыемствах тычацца замежнай палітыкі.
Напрыклад, на адным з такіх сходаў Трамп сказаў, што бамбаваў бы Маскву ў адказ на поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну.
Таксама ён заявіў, што гэтак жа паступіў і ў дачыненні да Пекіна ў адказ на ўварванне Кітая ў Тайвань.
Мірны план Трампа
Нядаўна прыхільнікі Трампа апублікавалі кнігу, у якой апісаная яго магчымая стратэгія наконт вайны Расеі супраць Украіны. У ёй прапісанае фактычнае замарожванне вайсковых дзеянняў на гэты момант і пачатак перамоў Кіева і Масквы.