Унук Алы Пугачовай таемна прыехаў у Расею
- 29.05.2024, 10:56
Што здарылася?
Расейскі спявак Мікіта Прэснякоў, які з'ехаў з РФ яшчэ ў пачатку яе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну жыць у ЗША, нядаўна наведаўся на радзіму.
Як паведамляюць СМІ, Мікіта займаецца продажам лецішча сваёй бабулі Алы Пугачовай.
Як сцвярджаюць крыніцы, Пугачова пакінула Прэснякову ў спадчыну дом на Істры, які раней выставілі на продаж за 225 млн рублёў, але зараз Мікіта знізіў кошт удвая.
«Вярнуўся ў Расею адным днём, каб выставіць лецішча на продаж. Мабыць, Мікіце вельмі патрэбныя грошы. Пугачову мы тут не бачылі шмат гадоў. З таго часу, як аддала лецішча ўнуку, больш сюды не ездзіць. Ці не бярэ ніхто, ці лецішча прадаюць адразу два агенцтвы — адно за 132 млн, другое — за 125», — распавялі суседзі Пугачовай.
Расейскія прапагандысты заявілі, што ў Прэснякова праблемы з грашыма, таму ён спяшаецца прадаць нерухомасць, але, хутчэй за ўсё, унук Пугачовай хоча хутчэй пазбавіцца ўсяго, што звязвае яго з краінай-акупанткай.