BE RU EN

Як будзе выглядаць «першы беларускі самалёт»

  • 29.05.2024, 12:05

Яго прыкладны кошт - $6 мільёнаў.

558-ты Авіярамонтны завод у Баранавічах будзе выпускаць лёгкія турбавінтавыя самалёты. Нават вядомы прыкладны кошт – блізу 6 мільёнаў даляраў.

Самалёт ЛМС-192 «Асвей» - лёгкі турбавінтавы, прызначаны для цывільнай авіяцыі - будуць збіраць у Баранавічах паводле распрацовак Уральскага завода грамадзянскай авіяцыі. Сваю працу 558-ы авіярамонтны завод падзяліў на два этапы: удзел у распрацоўцы доследнага ўзору і серыйны выпуск гэтых самалётаў.

Паводле характарыстык, самалёт «Асвей» належыць да лёгкіх турбавінтавых самалётаў. Ён будзе прызначаны для транспартавання як пасажыраў, так і грузаў на кароткія і сярэднія адлегласці.

Апошнія навіны