BE RU EN

Унікальны выпадак: украінскі дрон спапяліў «Бук-М1» у глыбокім тыле войска РФ

  • 29.05.2024, 16:59

За 100 кіламетраў ад лініі фронту.

Сілы абароны Украіны змаглі знішчыць зэнітна-ракетны комплекс (ЗРК) "Бук-М1" за 100 км ад лініі баявога судотыку. Для ўдару выкарыстоўваўся дрон FPV. Падрабязнасці і кадры 29 траўня апублікаваў уплывовы расейскі мілітарысцкі Telegram-канал «Дасье шпіёна», перадае Дыялог.UA.

Агнявая ўстаноўка 9А310М1-2 ад «Бука», як паведамляецца, была разбітая пад Мелітопалем прыкладна за 100 км ад лініі фронту. Ад машыны мала што засталося.

«Са слоў крыніцы, удар па ўстаноўцы быў нанесены з выкарыстаннем FPV-дрона. Адбылася дэтанацыя падрыхтаванай ракеты, і ўстаноўку разарвала», - распавёў расейскі рэсурс. Калі інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, гэты выпадак можна лічыць унікальным.

Раней не было зафіксавана выкарыстанне дронаў FPV на такіх вялікіх адлегласцях. Часцяком абодва бакі ўжываюць яе непасрэдна на лініі фронту за 10-20 км. Можна канстатаваць, што магчымасці ўкраінскага войска асабліва ў беспілотнай сферы хуткімі тэмпамі растуць.

Апошнія навіны