Беларуска назапасіла 10,4 кг манет
- 29.05.2024, 18:11
Ашчадак лічылі ўсім TikTok.
Беларуска назбірала 10,4 кг манет рознага наміналу і прапанавала сваім падпісантам у TikTok адгадаць, колькі ж ёй удалося назапасіць. Ролік сабраў больш за 1,3 млн праглядаў, перадае «Зеркало».
У скарбонку - кардонную скрынку - дзяўчына складала манеты наміналам адзін-два рублі і 50 капеек.
«Лічылі мы манеты ўчатырох, пайшло на гэта блізу 30 хвілін», - распавяла аўтар роліка і прапанавала сваім падпісантам адгадаць, колькі ж выйшла па выніку.
Карыстальнікі TikTok называлі лічбы ў дыяпазоне ад 300 да пяці тысяч рублёў. У новым роліку беларуска расказала, што ў каробцы было 2 700 рублёў.
Ролік сабраў неадназначныя каментары. Многія парадаваліся за дзяўчыну, але былі і тыя, хто наракаў на тое, што ў яе цэлая каробка манет, а ў краме нястача дробязі.
«Не прымаць у іх гэтыя грошы, хай і сядзяць з імі», – абурыўся адзін карыстальнік.
«Дзесьці плачуць прадаўцы без дробязі», - выказаў сваё абурэнне іншы.
У каментарах адзін з карыстальнікаў указаў, што на збор сумы ў дзяўчыны спатрэбілася два гады і адзін дзень.
«Ну, рублёў 200 вы страцілі, пакуль гэтую кучу збіралі, за кошт курсу даляра», — дадаў лыжку смуроду ў гарнец мёду.