BE RU EN

Прысуд тэрарысту Ігару Стралкову пакінуты без зменаў

  • 29.05.2024, 20:31

У студзені ён атрымаў чатыры гады калоніі.

Першы апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі на закрытым пасяджэнні ў сераду, 29 траўня, пакінуў без зменаў прысуд Масгарсуда тэрарысту Ігару Стралкову (Гіркіну). У канцы студзеня 53-гадовы Стралкоў быў прызнаны вінаватым у закліках да экстрэмізму і асуджаны на чатыры гады калоніі. На абвяшчэнне пастановы апеляцыйнага суда не пусцілі сваякоў Стралкова, напісала ў Telegram-канале ягоная жонка Міраслава Рэгінская.

Ігар Стралкоў, які рэзка крытыкаваў улады РФ з радыкальна праваенных пазіцый, быў затрыманы ў ліпені 2023 года. Падставай для крымінальнага пераследу сталі ягоныя допісы ў Telegram-канале.

Апошнія навіны