На евангельскага прапаведніка Мікалая Хіло распачалі крымінальную справу
- 29.05.2024, 20:57
Ён у СІЗА.
На евангельскага прапаведніка Мікалая Хіло пачалі крымінальную справу, паведамляе «Хрысціянская Візія».
Мікалай Хіло – прапаведнік царквы ЕХБ «Дабравестка». Яго затрымалі 24 красавіка і адправілі на Акрэсціна, а пасля – у СІЗА ў Калядзічах.
Прычыны і нагоды да затрымання да гэтага часу застаюцца невядомымі. Таксама невядома, паводле якога артыкула была пачатая крымінальная справа.