BE RU EN

ААН возьме ўдзел у канферэнцыі пра Украіну ў Швэйцарыі

  • 29.05.2024, 21:19

У якасці назіральніцы.

ААН возьме ўдзел у канферэнцыі пра Украіну ў Швэйцарыі ў якасці назіральніцы, заявіў прадстаўнік генеральнага сакратара арганізацыі Антоніу Гутэрыша Стэфан Дзюжарык.

«ААН – назіральніца. Мы будзем прадстаўленыя дакладна. Пра ўзровень прадстаўленасці я вам паведамлю, як толькі змагу», – сказаў ён.

Саміт пройдзе 15–16 чэрвеня ў швэйцарскім Бюргенштоку. На канферэнцыю запрасілі дэлегацыі 160 краінаў. У іх лік не ўвайшла Расея, паколькі «на гэтым этапе» яе ўдзел не патрэбны, тлумачылі ў МЗС Швэйцарыі.

Апошнія навіны