У Менску двое дзяцей пабеглі на чырвонае святло і патрапілі пад колы аўтамабіля
- 30.05.2024, 19:30
Дзеці дастаўленыя ў лякарню.
Двое дзяцей патрапілі пад колы аўтамабіля ў Менску, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Здарэнне адбылося ўдзень 30 траўня. Папярэдне ўстаноўлена, што 31-гадовы кіроўца Кia Rio ехаў па вуліцы Авіяцыйнай у кірунку вуліцы Гінтаўта і збіў дваіх дзяцей (10 і 11 гадоў), якія перабягалі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ дзеці атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню.