BE RU EN

Сілавікі затрымалі ў Калодзішчах 54 мігрантаў

  • 12.06.2024, 16:08

Іх выдвараць з Беларусі.

У Калодзішчах пад Менскам затрыманая група нелегалаў. Паводле інфармацыі МУС, 54 замежнікаў выявілі супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі Менскага РУУС супольна з АМАПам УУС Менскай вобласці.

«У прыватных домаўладаннях аграгарадка Калодзішчы пражывалі грамадзяне Ірана, Індыі, Пакістана, Сірыі, Судана і Шры-Ланкі. (…) У нашу краіну яны ўехалі наземным транспартам з Расеі, далей планавалі прайсці ў краіны Еўразвязу. Беларускія візы ў іх адсутнічалі», - заявілі ў ведамстве.

Цяпер іх выправадзяць з краіны.

Апошнія навіны