Кіраўнік Мінабароны Нямеччыны: Расея можа атакаваць адну з краін NATO
- 13.06.2024, 11:06
Ужо ў 2029 годзе.
Расея можа атакаваць адну з краін-удзельніц NATO ў 2029 годзе. Такое меркаванне выказаў кіраўнік міністэрства абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус, чые словы перадае амерыканская газета The Washington Post.
«РФ з 2029 года будзе ў стане ажыццявіць ваенны напад на краіну НАТА», – папярэдзіў міністр падчас прэс-канферэнцыі.
Абапіраючыся на ацэнкі міжнародных вайсковых экспертаў, такая магчымасць прымушае ўзмацніць нямецкае войска, растлумачыў кіраўнік ведамства.
Ён таксама прадставіў новую абаронную стратэгію бундэсвера, якая ўключае прыцягненне большай колькасці мужчын у шэрагі войска Нямеччыны.