Палітвязень Аляксандр Ярашук абраны ў раду МАП
- 13.06.2024, 11:10
Дэлегаты канферэнцыі працы заклікалі вызваліць усіх прафсаюзных лідараў.
Палітвязня, лідfра Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) Аляксандра Ярашука абралі ў Адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Гэта адбылося на 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Ярашука выбралі на пасаду намесніка чальца Адміністрацыйнай рады МАП ад працоўных.
Падчас пасяджэння дэлегаты надзелі футболкі з яго выявай і лозунгам «Вызваліце прафсаюзных актывістаў».
Праваабаронцы нагадваюць, што адным з патрабаванняў МАП да Беларусі, прынятых летась, было вызваленне прафсаюзных лідараў, у тым ліку старшыні БКДП.