BE RU EN

Мядзведзеў сур'ёзна занерваваўся праз новыя санкцыі ЗША супраць РФ

  • 13.06.2024, 11:29

Экс-кіраўнік Крамля заявіў, што супраць Масквы вядуць «вайну без правілаў».

Злучаныя Штаты Амерыкі і іх хаўруснікі нібыта абвясцілі Расеі «вайну без правілаў» і Масква вымушаная будзе адрэагаваць. Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў трэці прэзідэнт РФ, а зараз намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў.

Так ён адрэагаваў на новыя санкцыі ЗША супраць Расеі, якія былі прадстаўлены напярэдадні.

«ЗША абвясцілі нам вайну без правіл! Як рэагаваць? Я ўжо неяк казаў пра гэта, але нялішне і паўтарыць. Трэба кожны дзень спрабаваць порычыніць максімальную шкоду тым краінам, якія ўвялі супраць нашай краіны і ўсіх нашых грамадзян гэтыя абмежаванні. Шкода ва ўсім, у чым можна нашкодзіць», - напісаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Апошнія навіны