BE RU EN

БТ пад забаронай у Літве

  • 13.06.2024, 12:13

Як і крамлёўская прапаганда.

Сейм Літвы прыняў законапраект аб падаўжэнні забароны на трансляцыю лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапаганды.

Законапраект быў прыняты галасамі 99 дэпутатаў, трое дэпутатаў устрымаліся, супраць ніхто не галасаваў, паведамілі ў прэс-службе літоўскага парламента.

Забарона на распаўсюджванне радыё і тэлепраграм, якія выпускаюцца арганізацыямі, створанымі, непасрэдна або ўскосна кіраванымі, кантраляванымі або фінансаванымі Расеяй і Беларуссю, была ўведзеная ў Літве ў 2022 годзе і дзейнічала да 1 кастрычніка 2024 года.

Апошнія навіны