BE RU EN

Расейскія вайскоўцы расстралялі мірных жыхароў у Бранскай вобласці

  • 13.06.2024, 14:31

Яны адкрылі агонь па аўто.

Расейскія вайскоўцы адкрылі агонь па мірных жыхарах у прымежным сяле Бранскай вобласці РФ, таму што яны не спыніліся на КПП

Два чалавекі шпіталізаваныя.

Раніцай 12 чэрвеня ў прымежным сяле Любечане расейскія вайскоўцы адкрылі агонь па аўтамабілі «Фольксваген Пасат» з расейскімі нумарамі, паведамілі крыніцы ASTRA.

Інцыдэнт здарыўся на КПП, дзе аўтамабіль не спыніўся. У выніку стральбы двое мірных жыхароў, якія знаходзіліся ў машыне, з рознымі раненнямі былі шпіталізаваныя ў лякарню.

Апошнія навіны