BE RU EN

Forbes: Украіна абмежавала доступ РФ да спадарожнікаў далёкай сувязі

  • 14.06.2024, 19:59

УСУ знішчылі Р-4116ГМ, якая адсылала сігналы ў трапасферу.

У адрозненне ад шматлікіх заходніх войскаў, расейскае не заўсёды можа разлічваць на доступ да спадарожнікаў далёкай сувязі. Таму расейцы пераважна спадзяюцца на альтэрнатыву спадарожнікавым - наземныя радыёстанцыі, якія адлюстроўваюць сігналы ад трапасферы (газападобнага пласта атмасферы з сярэдняй вышынёй каля 10-12 км). Аб гэтым піша Forbes.

Сетка такіх расейскіх радыёстанцый спадзяецца на спецыяльныя рэтранслятары, якія, размешчаныя на адлегласці дзясяткаў ці сотняў кіламетраў адзін ад аднаго. Іх размяшчаюць паміж лініяй фронту і рознымі вайсковы штабамі для рэтрансляцыі слабых сігналаў з трапасферы.

Гэта параўнальна дарагія і каштоўныя ўстаноўкі. Менавіта таму ў чацвер, 13 чэрвеня, або напярэдадні камандаванне ССА высачыла і знішчыла з дапамогай дрона адну з найноўшых рэтрансляцыйных машын расейскага войска Р-416ГМ.

«Упершыню ў гісторыі гэтай вайны была знішчана Р-416ГМ - сучасная расейская станцыя мабільнай сувязі», - заявіла Мінабароны Украіны.

Страта адной Р-416ГМ з дзясяткаў аналагічных сістэм, якія расейцы размясцілі на ўсёй лініі фронту, не прывядзе да прыкметнага парушэння расейскіх камунікацый. Але калі Украіне ўдасца знайсці і знішчыць больш такіх сістэм - старых Р-142, больш новых Р-419Л1 у дадатак да Р-416ГМ - можна будзе парушыць сувязь і адрэзаць некаторыя падраздзяленні ад камандавання.

Радыёрэлейныя станцыі спецыяльнай сувязі - далікатныя сістэмы. Р-142, асноўная машына-рэтранслятар УС РФ у апошнія дзесяцігоддзі Халоднай вайны. Яна складалася з пяці асобных радыёстанцый далёкага дзеяння - усё гэта змяшчалася ў адным 3,5-тонным грузавіку ГАЗ-66 з пяццю чальцамі экіпажа.

Некалькі гадоў таму расейскі ВПК распрацаваў новую сістэму – Р-419Л1. У Росабаронэкспарце апісвалі яе сігналы "як эквівалентныя якасцю лічбавым кабельным і валаконна-аптычным лініям сувязі".

У пачатку 2022 года расейскія сілы размясцілі на тэрыторыі Украіны і ўздоўж мяжы сістэмы-перадатчыкі, у тым ліку дзясяткі Р-416ГМ, якія везлі практычна з канвеера. Да іх дадалася вялікая колькасць Р-419Л1, якія, магчыма, прасцей выявіць. Украінскія сілы знішчылі тры з іх за першыя 20 месяцаў поўнамаштабнай вайны. І толькі калі вайна ішла ўжо трэці год, удалося знайсці Р-416ГМ у наваколлях Крамянога ў Курскай вобласці.

Калі ўкраінскі выведвальны дрон заўважыў станцыю, другі дрон наблізіўся і ўдарыў па замаскаванай машыне з характэрнай высокай радыёмачтай. Пасля ўдару аўтамабіль загарэўся і пайшоў дым.

Якім чынам УСУ знайшлі Р-416ГМ, незразумела.

Хутчэй за ўсё, кваліфікаваны і цярплівы экіпаж дрона працяглы час вёў назіранне. Таксама магчыма, што ўкраінская выведка выявіла радыёсігналы і адсачыла іх.

За кошт абмежавання трансляцыя і частай змены месца, экіпаж Р-416ГМ можа перашкодзіць намаганням Украіны ў адсочванні каардынат устаноўкі.

Але цалкам магчыма, расейскім войскам сувязі не стае дысцыпліны. У даследаванні, праведзеным Каралеўскім аб'яднаным інстытутам абаронных даследаванняў (RUSI) у сакавіку 2022 года, аналітыкі Сэм Крэнн-Эванс і Томас Вітынгтон адзначалі, што ў некаторых расейскіх падраздзяленнях не стае дысцыпліны і яны сябе выдаюць.

Магчыма, экіпаж Р-416ГМ быў некампетэнтным і зрабіў сваю ўстаноўку лёгкай мішэнню дрона.

Апошнія навіны