Лукашэнку яшчэ ніхто так не прыніжаў
- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І Майк»
- 15.06.2024, 22:15
Канюк будзе вымушаны адарвацца ад армянскага каньяку
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян зразумеў, што ўзаемадзейнічаць з хаўруснікам Расеі ў гэтай сітуацыі нельга.
Тут нават не пра АДКБ цікава, а пра адкліканне амбасадара Арменіі ў Беларусі на кансультацыю ў Ерэван. Гэта крок, калі нельга дыпламатычныя дачыненні разарваць, але ёсць падставы панізіць іх узровень.
Амбасадар хунты экс-пракурор Канюк таксама будзе змушаны адарвацца ад армянскага каньяку, сабраць валізку і ехаць бестэрмінова кансультавацца ў Менск.
На постсавецкай прасторы Лукашэнку яшчэ ніхто так не прыніжаў. Адказам будзе ціск на тое, што засталося ад армянскага бізнэсу і дыяспары ў Беларусі. Зрэшты, усе хто думае, ужо ўсё разумелі яшчэ летась.
Telegram-канал «НІК І Майк»