Світан: Расейцы патрапілі ў атачэннне
- 15.06.2024, 22:25
«Агністы» кацёл.
Расейскія войскі патрапілі ў «агністы кацёл» на Харкаўскім кірунку, іх атачылі ў Ваўчанску на Агрэгатным заводзе, распавёў вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, паведамляе «24 канал».
Адзначаецца, што расейцы аказаліся заблакаванымі на заводзе – украінская артылерыя адсекла пункты падвозу боепрыпасаў і амуніцыі.
Украінскія байцы зразумелі, што можна адсекчы гэтыя пункты – было ўсяго некалькі ліній, па якіх расейцы маглі прайсці на гэты завод.
«Зайсці яны зайшлі, але выйсці не могуць, бо трапляюць пад «сцяну» артылерыйскага агню і дронаў. Да іх падысці не могуць, якраз праз гэтай «сцяны», – адзначыў ён.