BE RU EN

На Арэхаўскім кірунку УСУ спынілі два штурмы расейцаў

  • 16.06.2024, 18:30

Брыгада «Кара-Даг» прыцэльна ўдарыла па ворагу.

Расейскія акупанты праяўляюць актыўнасць на шматлікіх адрэзках фронту, у тым ліку і на Арэхаўскім. Там на днях захопнікі распачалі дзве спробы штурму, якія спынілі воіны брыгады «Кара-Даг».

Своечасова выявіўшы ворага, аператары дронаў брыгады нанеслі па іх удары, пакінуўшы частку ляжаць у полі, а частку прымусіўшы ратавацца ўцёкамі. Як піша obozrevatel.com, відэа паразы было апублікаванае ў Telegram-канале Міністэрства ўнутраных справаў.

«Арэхаўскі кірунак. Аператары БпЛА і FPV-дронаў брыгады “Кара-Даг” Гвардыі Наступу своечасова выявілі і нанеслі прыцэльныя ўдары па ворагу. У выніку дзве спробы штурму былі спыненыя», – гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія ваяры даставалі захопнікаў і ў акопах, і пад падбітай тэхнікай, дзе яны спрабавалі схавацца.

Апошнія навіны