BE RU EN

У Пінску пенсіянер зрабіў заўвагу падлетку, які еў яго чарэшню

  • 18.06.2024, 14:50

Гісторыя скончылася крымінальнай справай.

17-гадовы пінчук гуляў па горадзе са сваёй дзяўчынай. На адной з вуліц падлетак наважыў пачаставацца ягадамі чарэшні і палез на дрэва. Праз некаторы час з'явіўся 61-гадовы гаспадар двара, які зрабіў хлопцу заўвагу. Падлетак у адказ ударыў мужчыну нагой у жывот.

Суседзі, якія сталі сведкамі канфлікту, выклікалі міліцыю. Хлопец атрымаў крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны