BE RU EN

У Данецкай вобласці расейцы абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца

  • 18.06.2024, 17:21

Акупанты загадалі не браць у палон байцоў УСУ.

Расійскія акупанты ў Данецкай вобласці абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца.

Пра гэта паведаміў генпракурор Украіны Андрэй Косцін у сацсетцы Х.

Генпракурор адзначыў, што расейскія камандзіры аддалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў і замест гэтага забіць іх шляхам абезгалоўлівання. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, злачынства ўчыненае ў Данецкай вобласці.

«Гэта жудаснае варварства, якому не месца ў 21-м стагоддзі. І гэта чарговы довад, што ваенныя злачынствы, якія чыніць агрэсар - не адзінкавыя інцыдэнты, а спланаваная стратэгія расейскага рэжыму. Гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныяна ўзроўні кіраўніцтва батальёна і роты акупацыйных войскаў», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны