УСУ «зачышчаюць» ад акупантаў Глыбокае і Лук'янцы
- 19.06.2024, 7:33
Украінцы пайшлі ў наступ пад Харкавам.
Украінскія байцы маюць поспехі на Харкаўскім кірунку, паведамляе focus.ua. Адразу некалькі Telegram-каналаў паведамляюць, што УСУ «зачышчаюць» населеныя пункты Глыбокае і Лук'янцы. Але напружаная сітуацыя захоўваецца ў Ваўчанску, паведамляе Генштаб УСУ ў сваёй вечаровай справаздачы.
«На Харкаўшчыне працягваюцца завяршальныя баі для зачысткі Глыбока і Лук'янцаў, сітуацыя яшчэ не зразумелая, казаць нешта канкрэтнае можна будзе калі хлопцы канчаткова змогуць замацавацца, аднак гэта пытанне найбліжэйшых дзён», - піша лейтэнант Узброеных Сіл Украіны пад пазыўным «Алекс».
Таксама аб поспехах УСУ на гэтым кірунку паведамляюць яшчэ некалькі Telegram-каналаў, але без падрабязнасцяў.
Таксама ўсе яны паведамляюць аб цяжкай сітуацыі на Ваўчанскім кірунку, дзе, як прагназуюць аўтары допісаў, вораг будзе прыцягваць рэзервы. Так афіцэр "Алекс" зняпраўджвае інфармацыю аб аблозе 71-й АЕБр, пра якую пісалі прапагандысцкія расейскія СМІ. І пацвярджае, што баі ў жылой забудове працягваюцца.
У Генштабе УСУ паведамляюць, што самай гарачай застаецца сітуацыя на Пакроўскім кірунку. Папярэдне, страты агрэсара за сёння на гэтым напрамку склалі прыкладна 180 акупантаў забітымі і параненымі. З пачатку сутак адбылося 113 баявых сутыкненняў. Чатыры атакі на Ваўчанск УСУ адбілі, яшчэ два боесутыкненні трываюць.