У Гарадзенскім раёне загінуў працоўны
- 19.06.2024, 9:45
Падчас дэмантажу будынку.
17 чэрвеня на будаўнічым аб'екце ў Гарадзенскім раёне адбылася трагедыя: 36-гадовы газарэзчык атрымаў траўмы, у выніку якіх памёр.
Мужчына займаўся дэмантажом будынка на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў рэгіёна, калі абрынулася канструкцыя. Паводле факту загубы рабочага распачатае расследаванне няшчаснага выпадку на вытворчасці.