У Менску прадаюць кватэру з унікальным выглядам на Асмалоўку
- 19.06.2024, 10:22
Такі гаўбец - адзін у сталіцы.
На Камуністычнай на продаж на Realt выставілі кватэру ў сталінцы, якая будавалася для афіцэраў Беларускай вайсковай акругі. Але галоўная асаблівасць гэтага жылля - гаўбец. Ён адзіны ў цэнтральнай частцы дома і з яго адкрываецца цудоўны выгляд на Асмалоўку.
Гэты чатырохпавярховы цагляны дом знаходзіцца Камуністычнай, 7 - гэта на скрыжаванні Камуністычнай і Чычэрына. Шмат хто ведае яго праз знаходжанне на першым паверсе кавярні «Гурман». Вось гэтае месца на мапе:
Яго пабудавалі ў 1954 годзе для афіцэраў Беларускай вайсковай акругі. У 2018 годзе ў будынку прайшоў глабальны капрамонт.
А зараз тут на продаж выставілі кватэру на чацвёртым паверсе, вокны якой выходзяць і на Камуністычную, і на Чычэрына. А яшчэ ў ёй ёсць адзіны гаўбец у цэнтральнай частцы гэтага будынка. З яго адкрываецца вось такі выгляд на Асмалоўку:
Сама кватэра двухпакаёвая. Столі - 2,92 метра. Плошча - 53,5 метра. У яе такая планіроўка:
Кухню ў кватэры гаспадары сумясцілі з гасцёўняй. Выглядае гэта так:
Маецца ў кватэры таксама асобная спальня і сумешчаны санвузел.
У аб'яве сказана, што пры рамонце выкарыстоўваліся дарагія і якасныя матэрыялы. На падлозе ў жылых пакоях выкладзеная паркетная дошка. У калідоры, санвузле і кухні - гішпанская плітка.
- Рамонт вырабляўся з поўнай заменай усіх унутраных камунікацый, уключаючы стаякі каналізацыі і водазабеспячэння. Выкананая дадатковая гукаізаляцыя перагародак з суседнімі кватэрамі, а таксама падлогі, - піша аўтар.
Побач з домам знаходзіцца не толькі Асмалоўка, але і Вялікі тэатр. Да плошчы Перамогі - хвілін 10 пешшу.
За кватэру просяць 137 тысяч даляраў. Метр выходзіць па 2561 даляр.