BE RU EN

Нафтабаза ў расейскім Азове гарэла цэлы дзень

  • 19.06.2024, 11:01

Толькі зараз удалося лакалізаваць пажар.

Пажар на нафтабазе ў горадзе Азове Растоўскай вобласці, які пачаўся ад удару ўкраінскага беспілотніка, лакалізаваны на плошчы 3200 квадратных метраў, паведамляе «Радыё Свабода».

У паведамленні МНС зазначаецца, што пажар быў лакалізаваны а 5:30 паводле мясцовага часу. У ведамстве не ўдакладнілі, колькі людзей і спецтэхнікі прыцягнута да тушэння пажару. Раней паведамлялася аб 200 пажарных і 49 адзінках спецтэхнікі.

Удар па сховішчы нафтапрадуктаў у Азове ўкраінскія дроны нанеслі ў ноч на аўторак. Мясцовыя ўлады сцвярджалі, што ў выніку ўдару загарэўся адзін рэзервуар, і што ахвяр і пацярпелых няма.

Апошнія навіны