Украінская «Каралева Шэршняў» эфектна спыніла штурм войскаў РФ
- 19.06.2024, 14:03
Відэафакт.
Вайскоўцы падраздзялення BULAVA 3-га механізаванага батальёна асобнай прэзідэнцкай брыгады Узброеных сіл Украіны знішчылі калону тэхнікі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі пры дапамозе дронаў, створаных украінскай камандай валанцёраў «Дзікія Шэршні». Адпаведныя кадры былі апублікаваныя ў Telegram-канале вытворцы.
На відэа паказана, як расейская тэхніка ехала штурмаваць пазіцыі УСУ. Украінскія вайскоўцы атакавалі калону дронамі-бамберамі, скідаючы на акупантаў выбухоўку. Далей ідуць кадры знішчанай тэхнікі УС РФ, прынамсі, падпаленага танка. Са слоў валанцёраў, планы акупантаў дапамог сарваць робат «Каралева Шэршняў».
«Каралева Шэршняў» дапамагла спыніць штурм. Далей справа за “Дзікімі шэршнямі”, якія спалілі танк. Пасля гэтага кац*пы наважылі адступіць», - гаворыцца ў публікацыі.
Што вядома пра «Каралеву Шэршняў»
У сакавіку распрацоўшчыкі дронаў «Дзікія Шэршні» паведамілі, што стварылі беспілотнік «Каралева Дзікіх Шэршняў», здольны пераносіць FPV-дроны і быць для іх рэтранслятарам сігналу. Вытворца паказаў выпрабаванні дрона і расказаў, што акрамя пераносу і рэтрансляцыі, беспілотнік можа выконваць і іншыя задачы.
У траўні вайскоўцы падраздзялення BULAVA паказалі, як атакуюць бліндажы УС РФ магутным FPV-дронам «Каралева Шэршняў», адзначыўшы, што гэтыя БПЛА здольныя скідаць на варожыя пазіцыі шэсць кілаграм выбухоўкі.
«Тэсты пройдзеныя паспяхова. На відэа вы ўбачыце, як «Каралевы» выварочваюць накаты бліндажоў», - паведамілі вайскоўцы.