BE RU EN

ГУР выкрыла расейцаў, якія расстралялі чатырох украінскіх палонных

  • 19.06.2024, 15:02

Украінская выведка назвала іх імёны.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ідэнтыфікавала расейскіх акупантаў, якія ў траўні 2024 года расстралялі ўкраінскіх ваеннапалонных каля Рабоціна Запарожскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні ГУР у сераду, 19 чэрвеня.

Пакаранне смерцю палонных зафіксаванае на відэа, дзе відаць, як чацвёра вайскоўцаў з паднятымі рукамі без зброі здаюцца ў палон, расейцы прымушаюць іх легчы тварам уніз і ва ўпор расстрэльваюць.

Паводле інфармацыі ГУР, расстрэл ажыццявілі акупанты з 70-га мотастралковага палка (в/ч 71718) 42-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўднёвай акругі УС РФ, які дыслакуецца ў Чачэніі.

На момант пакарання гэтым палком камандаваў падпалкоўнік Юрый Абаеў (пазыўны Буйвал) 10.12.1990 года нараджэння. Да вайсковага злачынства таксама маюць дачыненне:

капітан Дзмітрый Нагорны 21.11.1995 г. н. - камандзір 2-га батальёна;

старшы лейтэнант Тэмірлан Абуталімаў, 02.05.1997 г. н. - камандзір 1-й штурмавой роты;

лейтэнант Заур Бекаў 16.07.1997 г. н. - камандзір 3-й штурмавой роты;

старшы лейтэнант Юсуп Імагазаліеў 18.07.1999 г. н. - камандзір 6-й штурмавой роты.

У ГУР дадалі, што названыя захопнікі могуць мець дачыненне і да іншых забойстваў бяззбройных вайскоўцаў у траўні 2024-га, бо ў перахопленых размовах акупантаў з камандаваннем 70-га палка гучаць загады расстраляць украінскіх палонных.

Апошнія навіны