У Беларусі на заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
- 19.06.2024, 16:22
Будуць навальніцы і залевы.
У чацвер, 20 чэрвеня, у Беларусі зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У нашай краіне будуць навальніцы, ліўні, моцны вецер, у дадатак рэзка пахаладае, расказалі ў Белгідрамеце.
20 чэрвеня (чацвер) у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны - навальніцы, па паўднёва-ўсходняй палове - моцныя дажджы.
"Рэзкая змена варункаў надвор'я, пахаладае: у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра ў краіне складзе +17…23°С", — расказалі сіноптыкі.