BE RU EN

У Каліфорніі асёл уцёк з сям'і, каб жыць з аленямі

  • 22.06.2024, 17:40

Ён стаў сапраўднай зоркай сецсетак.

Асёл Дызель уцёк з каліфарнійскай сям'і Друры пяць гадоў таму. Цяпер ён жыве "сваё найлепшае жыццё" з аленямі. Гісторыю расказвае The Guardian.

Увесну ў англамоўным сегменце сацсетак завірусілася відэа, на якім асёл у асяроддзі аленяў глядзіць у кадр, а потым яны сінхронна ўцякаюць. У раёне, дзе знята відэа, аслы не водзяцца, зазначае CBSNews.

Друры апазналі ў героі сацсетак свайго ўлюбёнца Дызеля, які, спалохаўшыся, уцёк падчас сямейнага паходу ў 2019 годзе. Сям'я шукала яго некалькі тыдняў: знаходзіла сляды капытоў, таксама асёл трапляў на кадры фотапастак.

- Гэта было шакавальна. Нарэшце мы яго ўбачылі. Нарэшце мы ведаем, што з ім усё добра. Ён жыве сваё найлепшае жыццё, шчаслівы і здаровы, - сказалі Друры.

Яны падкрэслілі, што не збіраюцца лавіць і вяртаць Дызеля. Цяпер ён робіць тое, для чаго быў народжаны”, - адзначыла сям'я.

Апошнія навіны