BE RU EN

Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у штрафным ізалятары з пачатку года

  • 23.06.2024, 19:35

Цяпер палітычная зняволеная ў следчым ізалятары чакае новага суда.

Палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у штрафным ізалятары з пачатку года. Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда.

“Апошнія месяцы для Паліны былі асабліва цяжкія. Толькі за першыя пяць месяцаў гэтага года ў калоніі яе 70 дзён трымалі ў штрафным ізалятары. Фізічны і маральны ціск. Паўгода поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету. Мы нават і блізка не ведаем, чым Паліне пагражалі, што з ёй рабілі, каб зняць тое прапагандысцкае відэа. І фальшывыя абяцанні, што яна зможа ўбачыць сваіх дзяцей, якіх не бачыла тры з паловай гады.

І ўрэшце, як удар пад дых, новая крымінальная справа і новы этап. Мы не ведаем, што з Палінай здарылася ў траўні ў калоніі перад этапам, але ў следчы ізалятар яна прыехала амаль без рэчаў. Магчыма, ёй сказалі, што вязуць вызваляць”, - напісаў Андрэй Шарэнда ў Facebook.

Паліна - актывістка з Берасця. Яе затрымалі ў студзені 2021 года. Спачатку яе асудзілі на два гады калоніі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і гвалце альбо пагрозе гвалтам міліцыянту (артыкулы 369, 368 і 364 КК). А пасля двойчы працягвалі тэрмін - заводзілі справы паводле артыкула аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Паліна павінна была выйсці з калоніі 21 траўня 2024 года, але на яе завялі новую справу.

Апошнія навіны