BE RU EN

У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі

  • 29.06.2024, 11:13

Ён паспяхова прайшоў усе выпрабаванні і працуе ўжо ў Замбіі.

Новы кар'ерны самазвал ад японскай фірмы Hitachi паспяхова прайшоў усе выпрабаванні і працуе ўжо ў Замбіі.

Галоўнай фішкай машыны з'яўляюцца тралейбусныя штангі і наяўнасць цалкам электрычнага рухавіка, што ў сукупнасці робіць працу самазвала бесперапыннай і дазваляе яму падзараджвацца на хаду, піша партал New Atlas.

Кампанія сцвярджае, што такая інавацыя з'яўляецца першай у свеце, бо цалкам прыбірае вугляродныя выкіды і значна скарачае вытворчыя выдаткі.

Самазвалу не трэба спыняцца ці ўвесь час знаходзіцца пад электралініямі, а ягоная канструкцыя дазваляе браць на сябе ў сярэднім 221 тону карыснай нагрузкі (максімальную грузападымальнасць кампанія Hitachi пакуль не раскрывае. Напрыклад, у БелАЗа яна складае ад 450 да 500 тонаў. – рэд.).

З характарыстык новага самазвала вядома толькі тое, што ягоная даўжыня складае 14 метраў, дыяметр шынаў – 74 сантыметры, а сама машына сілкуецца рухавіком вытворчасці Cummins магутнасцю 2500 конскіх сілаў.

Апошнія навіны